9 лiстапада 2026, панядзелак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Пуціна пераследуюць прывіды

1
The Telegraph: Пуціна пераследуюць прывіды
Фота: Getty Images

Крэмль можа спыніць толькі новы баланс сіл.

Расійскага дыктатара Пуціна немагчыма прымусіць адмовіцца ад вайны супраць Украіны, пакуль Захад не зразумее гістарычную мадэль ідэалогіі, якой кіруецца Крэмль. Пуцін успрымае Украіну не як незалежную дзяржаву, а як частку міфічнай «адзінай» Старажытнай Русі, а яе імкненне да Еўропы і НАТА — як здраду гістарычнай спадчыны Расіі. Гэтае апантанне сярэднявечнай мінуўшчынай падсілкоўвае цяперашнюю агрэсію Масквы, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Пуцін рэгулярна звяртаецца да гісторыі тысячагадовай даўнасці, каб растлумачыць свае прэтэнзіі на ўкраінскія тэрыторыі. Ён выкарыстоўваў гэтую тэму ў эсэ 2021 года «Аб гістарычным адзінстве рускіх і ўкраінцаў», а нядаўна зноў вяртаўся да яе ў тэлефонных размовах з лідарамі Фінляндыі і Нарвегіі.

Аднак гістарычная карціна значна складаней за крэмлёўскую версію. Ранняя Русь не была адзінай нацыянальнай дзяржавай; яна складалася як гандлёва-палітычнае аб’яднанне з удзелам скандынаваў і аб’ядноўвала розныя народы і мовы. Хрысціянізацыя праз Візантыю, а таксама далейшае развіццё сувязяў з лацінскім Захадам паступова развялі гістарычныя шляхі ўсходнеславянскіх земляў.

Мангольскае нашэсце і разбурэнне Кіева, а пазней узвышэнне Масквы канчаткова змянілі палітычную геаграфію рэгіёна. Масква толькі праз стагоддзі абвясціла сябе спадкаемніцай Кіеўскай Русі і галоўнай абаронцай праваслаўя.

Менавіта гэта гістарычная канструкцыя ляжыць у аснове цяперашняй імперскай палітыкі Крэмля. Незалежнасць Украіны, яе еўрапеізацыя, імкненне далучыцца да НАТА і стварэнне ўласнай праваслаўнай царквы ўспрымаюцца Масквой як пасяганне на яе гістарычную ідэнтычнасць.

Таму эканамічныя санкцыі і рацыянальныя дыпламатычныя аргументы самі па сабе не прымусяць Пуціна адмовіцца ад прэтэнзій на Украіну. Змяніць яго разлікі здольны перадусім новы баланс сіл, пры якім працяг агрэсіі стане для Крэмля заведама нявыгадным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲