9 лiстапада 2026, панядзелак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія страціла рэкордную колькасць салдат

1
Расія страціла рэкордную колькасць салдат

Генштаб ЗСУ падзяліўся рэзананснымі лічбамі.

За мінулыя суткі расійская армія страціла каля 2980 вайскоўцаў. Гэта новы рэкорд сутачных страт з пачатку поўнамаштабнай вайны, вынікае з дадзеных Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны па стане на 9 лістапада 2026 года.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы знішчылі чатыры танкі, 15 баявых браняваных машын, 68 артылерыйскіх сістэм і шэсць рэактыўных сістэм залпавага агню. Колькасць знішчаных расійскіх беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню за суткі склала 1843 адзінкі.

Асобны рэкорд паставіла групоўка Сіл беспілотных сістэм ЗСУ: за суткі яна знішчыла 801 расійскага вайскоўца. Вялікая колькасць страчанай бронетэхнікі можа сведчыць пра рэдкую спробу расійскіх войск правесці механізаваны штурм.

Агульныя страты РФ з пачатку ўварвання, па ацэнцы Генштаба, дасягнулі прыблізна 1 млн 609 тыс. 380 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲