Рубіо паставіў крыж на «грандыёзнай здзелцы» з Іранам
- Сяргей Ауслендэр
- 9.11.2026, 11:59
- 1,146
Чаму новая вайна становіцца непазбежнай.
Паколькі амерыканскі дзяржсакратар Рубіо ў сваіх выказваннях выглядае значна больш адэкватным за свайго шэфа, дык ён і сфармуляваў наконт «грандыёзнай здзелкі» з Іранам проста і зразумела: «патрабаванні іранцаў не проста непрымальныя, але ў некаторых выпадках абуральныя, абсурдныя і зусім нерэалістычныя». Дакладней не скажаш.
Праўда, зыходзячы з нядаўняга гістарычнага досведу, што перад 12-дзённай, што перад 38-дзённай войнамі, Трамп увесь час казаў пра «пакідаю шанец дыпламатыі», а тым часам амерыканскія авіяносцы з ракетнымі крэйсерамі спяшаліся ў Аравійскае мора. Думаю, гэтым разам будзе прыблізна тое самае.
І тое праўда: калі адлічваць ад пачатку другога прэзідэнцтва Трампа (то-бок ад студзеня 25-га), так званыя «перамовы» з Тэгеранам ідуць бесперапынна ўжо два гады і не прасунуліся ні на міліметр. Дык з чаго ім раптам атрымацца?
Сяргей Ауслендэр, Telegram