«Роснефть» уводзіць абмежаванні на запраўках
- 9.11.2026, 11:48
Да раніцы панядзелка вядома пра ліміты ў сямі рэгіёнах РФ.
Кампанія «Роснефть» пачала ўводзіць абмежаванні на аўтазапраўках у расійскіх рэгіёнах. За апошнія пару дзён стала вядома пра ліміты як мінімум у сямі суб'ектах, падлічыў The Insider.
Пра тое, што абмежаванні распаўсюджваюцца на ўсе рэгіёны, паведамілі ў Мінэканомразвіцця Забайкальскага краю. У самым рэгіёне з учорашняга дня дзейнічаюць ліміты да 50 літраў бензіну ў адны рукі. У каментарыях да публікацыі мясцовыя жыхары пішуць, што на некаторых запраўках ліміты да 30 літраў, а цана на паліва зноў падскочыла амаль на 2 рублі за літр.
Да раніцы панядзелка наяўнасць лімітаў на запраўках «Роснефти» пацвердзілі ўлады і СМІ прынамсі ў сямі рэгіёнах, падлічыў The Insider з дапамогай сістэмы маніторынгу IONA.
У якіх рэгіёнах абмежавалі продаж на запраўках «Роснефти»?

У асобных выпадках (напрыклад, у Карэліі) ўдакладняюцца разбежкі ў абмежаваннях: для дызеля гэта максімум 50 літраў, для грузавога транспарту на хуткасных калонках — 200. У каністры ў рэгіёне бензін адпускаць перасталі.
Ліміты на запраўках «Роснефти» па ўсёй краіне пры гэтым адмянілі адносна нядаўна — у дваццатых чыслах кастрычніка. Абмежаванні трымаліся з лета, але адноўлены вольны продаж працягнуўся крыху больш за пару тыдняў.
Паўторным абмежаванням на продаж папярэднічала серыя ўдараў па НПЗ карпарацыі у апошнія дні. 31 кастрычніка пад удар трапіў завод «Башнефть-Новоойл» ў Уфе, 3 лістапада — «Славнефть-ЯНОС» у Яраслаўлі, і 5 лістапада — НПЗ «Роснефти» ў Рязані. У гэты ж часавы прамежак пад атаку беспілотнікаў трапіў НПЗ «Лукойла» ў Ніжагародскай вобласці. У рэгіёне ў выніку пачаліся збоі з бензінам, і на запраўках утварыліся чэргі.