На мяжы Беларусі з ЕС скупчылася больш за 2400 аўтамабіляў
- 9.11.2026, 12:33
За выхадныя чаргі павялічыліся яшчэ на 520 аўтамабіляў.
За выхадныя дні чаргі транспарту на ўезд у Еўрасаюз павялічыліся на 520 аўто. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі 9 лістапада.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, найбольшая чарга грузавікоў фіксуецца перад польскім пунктам пропуску Кукурыкі (Казловічы) — 1 385 адзінак. Перад Баброўнікамі (Бераставіцай) ўезду ў Польшчу чакаюць 280 цяжкіх грузавікоў.
У чарзе ў Літву налічваецца 250 грузавікоў. Праз пункты пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконы) прайшло 24% фур.
Таксама перад Цярэспалем (Брэст) і Кузніцай Беластоцкай (Брузгі) ўезду ў Польшчу чакаюць 470 легкавых аўто.
Уезду ў Літву перад памежнымі пераходамі Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай чакаюць 40 аўтамабіляў.