18 чэрвеня 2026, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БХК з'явіліся праблемы з-за звароту ў ААН

13
У БХК з'явіліся праблемы з-за звароту ў ААН

Міністэрства юстыцыі патрабуе ад Беларускага Хельсінкскага камітэта тлумачэнняў за «факты паклёпніцкай інфармацыі».

Для вядомай праваабарончай арганізацыі гэта можа значаць новыя праблемы, бо ў гэтым годзе БХК ўжо атрымаў дзве крытычныя заўвагі ад Мінюста, паведамляе «Еўрарадыё».

На мінулым тыдні пасля незадавальнення скаргі БХК па другой заўвазе Мінюста намеснік старшыні БХК Гары Паганяйла паведаміў:

«Цяпер сітуацыя можа развівацца так: праз месяц Мінюст можа звярнуцца ў Вярхоўны суд аб спыненні дзейнасці арганізацыі».

29 ліпеня пять праваабарончых арганізацый, у тым ліку БХК, падпісалі зварот да Спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэль Кнауль.

Праваабаронцы звяртаюць увагу на пазбаўленне адвакацкіх ліцэнзій Тамары Гараевай, Алега Агеева і Тацяны Агеевай. У тым жа звароце ўтрымліваецца і інфармацыя аб адвакатках Дар'і Ліпкінай (абараняла Мікіту Ліхавіда) і Ганне Бахцінай (абараняла Ірыну Халіп) і адзначаецца, што яны «будуць пазбаўленыя ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць». Паведамляецца таксама, што апошнюю ліцэнзіі ўжо пазбавілі.

На гэта Мінюст адказаў: «Згаданыя асобы маюць адпаведныя ліцэнзіі, праводзяць адвакацкую дзейнасць і пытання аб пазбаўленні спецыяльных дазволаў на парадку дня няма. Такім чынам, гэтая інфармацыя мае паклёпніцкі характар».

Дар'я Ліпкіна пацвердзіла «Еўрарадыё», што атэстацыю не прайшла, але ліцэнзію мае: атэстацыйныя камісіі адзначаюць працу адвакатаў па якасных і колькасных паказчыках, але паўнамоцтваў пазбаўляць ліцэнзіі не маюць.

«Я не магу пракаментаваць парадак дня Мінюста, з ім мяне ніхто не азнаёміў. Што тычыцца ліцэнзіі, я яе не пазбаўленая. Так, я не прайшла пераатэстацыю 26 ліпеня. Рашэнне Атэстацыйнай камісіі я абскардзіла. На сённяшні дзень я працую, хачу працаваць, і спадзяюся, што буду», - паведаміла Ліпкіна.

Учора ж аднагалосным рашэннем вышэйшай камісіі Ганна Бахціна прайшла пераатэстацыю.

Але Алена Танкачова, юрыстка Цэнтра прававой трансфармацыі, якая і падрыхтавала зварот у ААН, прызнае, што ў змесце звароту ёсць моўныя недакладнасці. Але радая рэакцыі Мінюста.

«Я не проста радая, я лічу гэта дасягненнем! Бо Мінюст быў вымушаны публічна заявіць, што не збіраецца ні на каго ціснць і пазбаўляць ліцэнзіі. Цудоўна!», - заявіла праваабаронца.

Заява Мінюста, па словах Алены Танкачовай, праўда толькі напалову. Бо непераатэстацыя - гэта першы крок да пазбаўлення ліцэнзіі. Калі б не было публічнай заявы Мінюста, то ў адвакатаў «ціха і акуратна забралі б ліцэнзіі» як некалькі месяцаў таму ў некаторых іхніх калегаў, упэўненая праваабаронца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках