23 снежня 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: Мы не прымалі ўдзелу ў рассакрэчванні рахункаў «Вясны»

32
МЗС Літвы: Мы не прымалі ўдзелу ў рассакрэчванні рахункаў «Вясны»

Міністэрства замежных справаў Літвы выказвае рашучы пратэст затрыманню Алеся Бяляцкага.

МЗС Літвы таксама пратэстуе супраць дзеянняў, накіраваных супраць узначаленага ім праваабарончага цэнтра «Вясна».

У заяве, размешчанай на сайце МЗС Літвы, гаворыцца, што Літва разам з партнёрамі ў ЕЗ будзе прадпрымаць далейшыя дзеянні адносна вызвалення палітвязняў у Беларусі.

Пры гэтым Міністэрства замежных справаў Літвы заяўляе, што не прымала ўдзелу ў рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Пра гэта «Радыё Рацыя» заявіў прэс-сакратар літоўскага МЗС Мідаўгас Лашас.

- МЗС не прымаў у гэтым ўдзелу, - адзначыў Лашас.

Нагадаем, што праваабаронцу падазраюць ва «ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах». Раней журналіст і кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра паведаміў, што крымінальная справа супраць Бяляцкага звязаная з тым, што Літва выдала ўладам Беларусі банкаўскія рахункі беларускіх няўрадавых арганізацый. Такім чынам, дапамога рэпрэсаваным у Беларусі сёння пастаўленая пад пагрозу.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках