8 траўня 2024, Серада, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў вызваліць кіраўніка «Вясны»

14
Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў вызваліць кіраўніка «Вясны»

Зварот Ежы Бузека быў апублікаваны адразу пасля затрымання беларускага праваабаронца.

У ім кіраўнік Еўрапейскага Парламента выказвае здзіўленне з нагоды новага вітка ціску на праваабарончы цэнтр «Вясна» і асабіста на кіраўніка цэнтра Алеся Бяляцкага. Ежы Бузек заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу, а разам з ім і іншых палітычных зняволеных, паведамляе Польскае агенцтва друку.

Нагадаем, што Алеся Бяляцкага затрымалі ўчора ўвечары. Пасля ператрусу ў офісе «Вясны», у кватэры Бяляцкага і на ягоным лецішчы, міліцыянты забралі праваабаронца ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Мяркуецца, што яго абвінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. За гэты Бяляцкаму можа пагражаць да сямі гадоў турмы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках