У лякарні ў Навінках пацыентка скончыла жыццё самагубствам
25- 5.08.2011, 13:13
Пракуратура Цэнтральнага раёна Менска праводзіць праверку па факце самагубства 59-гадовай жыхаркі Менска.
Жанчына знаходзілася на лекаванні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя (Навінкі).
Як паведаміў БелаПАН старэйшы памагаты пракурора Менска Сяргей Балашоў, раніцай 4 жніўня, жанчына, калі засталася ў палаце адна, зняла нацельны крыжык, адчыніла
вакно і выкінулася з пятага паверха. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.