13 траўня 2024, панядзелак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Севярынца накіруюць на «хімію» ў Віцебскую вобласць

1
Паўла Севярынца накіруюць на «хімію» ў Віцебскую вобласць

Пра гэта яму паведамілі 8 жніўня ў аддзеле выканання пакарання Першамайскага РАУС Віцебска.

У мінулы раз у 2005-2007 гадах сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец адбываў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ у Віцебскай вобласці - у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна.

«Першая «хімія» была выпрабаваннем, якое мне шмат дало ў духоўным і палітычным плане. Я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым кутку Беларусі, атрымаў дзве новыя прафесіі - сукаруба і страпільшчыка. Там я напісаў кнігу «Лісты з лесу», якая атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча», - адзначыў Павел Севярынец.

Як вядома, МУС Беларусі адмовіў «Хрысціянскай справавой ініцыятыве» ва ўладкаванні Паўла Севярынца на час адбыцця «хіміі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках