25 чэрвеня 2024, aўторак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе адбывацца ў беларускіх абменніках на гэтым тыдні

1
Што будзе адбывацца ў беларускіх абменніках на гэтым тыдні

Прагноз валют.

Бягучы тыдзень будзе вельмі цікавы з пункту гледжання сусветнага фону навін. У сераду 15 траўня – а 12:00 паводле Менску публікацыя звестак ВУП зоны еўра, а 15:30 справаздача аб інфляцыі ў Злучаных Штатах, піша myfin.by.

У пятніцу 17 траўня - статыстыка аб інфляцыі ў зоне еўра а 12:00 і а 19:00 звесткі аб інфляцыі ў Расеі. Усе гэтыя справаздачы і кожная паасобку вельмі важныя для фінансавага рынку, і разам на працягу двух-трох гандлёвых дзён здольныя змяніць бягучыя трэнды.

Якія будуць справаздачы зараз складана сказаць, але апошнія звесткі з ЗША кажуць аб магчымасі захаванне высокай інфляцыі ў Штатах, што можа астудзіць рост курсу даляра на сусветным рынку. Збольшага гэты чыннік спрацаваў у канцы мінулага тыдня, калі рост пары EUR/USD да 1,0787 падцягнуў даляр і на беларускім валютным рынку.

Ва ўмовах зрушанага гандлёвага тыдня на беларускім валютным рынку лагічна чакаць узмацненне курсу беларускага рубля і зніжэнне абменнага курсу даляра да USD/BYN 3,2100. Расейскі рубель, хутчэй за ўсё, усё ж паспрабуе замацавацца вышэй RUB/BYN 3,500 за 100 расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках