5 траўня 2024, Нядзеля, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Гэта скандальнае парушэнне міжнароднага супрацоўніцтва

4
МЗС Польшчы: Гэта скандальнае парушэнне міжнароднага супрацоўніцтва

Польшча мае намер заклікаць краіны ЕЗ прыняць меры, якія гарантуюць бяспеку актывістам беларускай грамадзянскай супольнасці.

Міністэрства замежных справаў Польшчы асуджае затрыманне беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага і мае намер заклікаць партнёраў па Еўразвязу прыняць меры, якія гарантуюць бяспеку актывістам грамадзянскай супольнасці Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Арышт Бяляцкага знешнепалітычнае ведамства Польшчы разглядае як «чарговы прыклад адсутнасці жадання беларускіх уладаў вярнуцца на сцежку еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў». «Выкарыстанне міжнародных пагадненняў аб падатковай інфармацыі з мэтай рэалізацыі палітыкі рэпрэсій ўяўляе сабой скандальнае парушэнне духу міжнароднага супрацоўніцтва», - адзначаецца ў заяве.

МЗС Польшчы заклікае афіцыйны Менск да неадкладнага вызвалення праваабаронца, нагадваючы, што Алесь Бяляцкі з'яўляецца актыўным удзельнікам дэмакратычнага руху Беларусі, і ў чэрвені гэтага года ва Уроцлаве яму была ўручаная Прэмія Свабоды.

Польшча і ўвесь Еўразвяз цалкам салідарныя з затрыманым, падкрэсліваецца ў заяве. Польскі МЗС абяцае заклікаць партнёраў па ЕЗ распачаць эфектыўныя крокі, якія б гарантавалі бяспеку прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасці, вымушаным дзейнічаць дзеля дэмакратыі ў Беларусі па-за ейнымі межамі.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ўвечары 4 жніўня ў Менску супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Ён падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 КК). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле - пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА № 1 МУС па вуліцы Валадарскага.

5 жніўня стала вядома, што Мінюст Літвы ў межах дзеючай з Беларуссю дамовы перадаў у Менск звесткі аб рахунках 400 беларускіх грамадзянаў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, што і стала падставай для ягонага арышту. Калега Бяляцкага Валянцін Стэфановіч заявіў: «Мы не лічым, што парушылі заканадаўства. Гэтыя сродкі збіраліся не ў якасці прыбытку». Па ягоных словах, за гады сваёй дзейнасці беларускія праваабаронцы падтрымалі тысячы грамадзянаў, чые правы былі парушаныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках