17 траўня 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэлі хлеб, малако і мяса

42
У Беларусі падаражэлі хлеб, малако і мяса

На 5% павышаюцца межавыя адпускныя кошты на хлеб, малочную прадукцыю і мяса.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 125 ад 3 жніўня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Кошты павышаныя ў жніўні на: хлеб жытні і жытна-пшанічны, батоны і хлябцы з пшанічнай мукі нясдобныя развесам 300 грамаў і больш; малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5% уключна, смятану тлустасцю да 25% уключна, тварог тлустасцю да 9% ўключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў; мяса (ялавічыну, свініну).

Раней межавыя адпускныя кошты падвышаліся ў сакавіку 2011 года на ялавічыну патушную - да 4% у месяц, свініну патушную, малако, кефір, смятану, тварог - да 2%; ў красавіку - на малако, кефір, смятану, тварог і ялавічыну патушную - да 2% у месяц.

Як заяўляў 14 ліпеня дырэктар дэпартамента коштавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін, «Мінэканомікі не адмаўляецца ад увядзення кропкавага коштавага рэгулявання».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках