23 лiстапада 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцеру Бандарэнку не змякчылі пакаранне

37
Зміцеру Бандарэнку не змякчылі пакаранне

Палітвязень застаецца ў турме, хоць мае права на замену рэжыму пакарання.

З 20 жніўня каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка мае права на замену рэжыму пакарання на больш мяккае ў сувязі з заканчэннем траціны тэрміну. Справу палітвязня павінная была разгледзець камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і замене рэжыму пакарання.

Перад прыездам камісіі ў Магілёўскую калёнію жонка каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Вольга Бандарэнка атрымала ліст, у якім муж паведаміў ёй, што ў калонію неабходна даслаць гарантыйнае пісьмо-хадайніцтва ад арганізацыі, якая гатова ўзяць яго на працу, характарыстыку з РУУС і даведку са службы занятасці . Вольга Бандарэнка падрыхтавала ўсе неабходныя дакументы, але не паспела пераслаць іх. Як высветлілася, ліст палітвязня турэмная цэнзура затрымала на тыдзень. У выніку Бандарэнку адмовілі на фармальных падставах.

Вось што палітвязень напісаў у сваім апошнім лісце жонцы:

«Была камісія. Яна заняла секунд трыццаць. Я ўвайшоў у пакой, у якім сядзела шмат людзей у форме, і начальнік каранціну абвясціў, што мне адмоўлена ў замене пакарання ў сувязі з тым, што не вырашанае пытанне аб маім бытавым пытанні. Гэта значыць, няма паперы з майго РУУС і маім працаўладкаванні. Начальнік каранціну - які мужны капітан Шлычкоў Юрый Уладзіміравіч! Начальнік калоніі заявіў таксама, што мяне, маю асобу яшчэ не дастаткова вывучылі і запытаўся, ці ёсць у мяне пытанні. Пытанняў не было. Потым начальнік каранціну сказаў, што для вывучэння спатрэбіцца яшчэ паўгады. Гэта значыць наступная камісія па мне будзе праз паўгады. Як я зразумеў, што гэта была псіхалагічная гульня па дачыненні да мяне. Але ты ведаеш, мы з табой спакойныя. Усё ў руках Госпада. Настрой нармальны, баявы. Я думаю, мяне могуць выпусціць толькі разам з Андрэем (Саннікавым - заўв. Рэд.). І гэта нармальна», - зачытала Вольга Бандарэнка ліст мужа сайту charter97.org.

Нагадаем, што, знаходзячыся ў зняволенні, Зміцер Бандарэнка, прысуджаны пасля падзеяў 19 снежня 2010 года да двух гадоў пазбаўлення волі, перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку. Яму не дазволілі прайсці рэабілітацыю і этапавалі ў калонію на насілках. Высокая верагоднасць, што з-за неаказання неабходнай медыцынскай дапамогі Бандарэнка стане інвалідам. Аднак ён адмаўляецца прасіць аб памілаванні ў Лукашэнкі, які знаходзіцца ля ўлады незаконна.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках