19 красавiка 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка намінаваны на прэмію Андрэя Сахарава

58
Зміцер Бандарэнка намінаваны на прэмію Андрэя Сахарава

На адну з самых прэстыжных праваабарончых прэмій свету намінаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Кандыдатуру палітвязня вылучыў на прэмію Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» польскі дэпутат Марэк Мігальскі.

Прэмія імя Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе, яшчэ пры жыцці акадэміка. Узнагарода прысуджаецца штогод за «дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і ягоных асноўных свабод, а таксама за павагу міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі».

Намінантаў на прэмію імя Сахарава вылучаюць дэпутацкія фракцыі Еўрапарламента аьбо групы дэпутатаў, якія павінныя сабраць у падтрымку свайго кандыдата не менш за 40 подпісаў.

Першым яе лаўрэатам па ініцыятыве Сахарава стаў Анатоль Марчанка, які памёр у снежні 1986 года ў савецкай турме. Потым быў узнагароджаны Нэльсан Мандэла. У апошнія гады быў узнагароджаны кітайскі дысідэнт Ху Цзя, які не змог прысутнічаць на ўзнагароджанні, таму што сядзеў у турме, а таксама расейскае таварыства «Мемориал».

Зміцер Бандарэнка - вядомы беларускі апазіцыянер і праваабаронца. У 1995-1996 гадах ён працаваў на незалежнай радыёстанцыі Радыё 101.2 FM, якая была закрытая ўладамі. З'яўляецца адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97» і каардынатарам кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Падчас выбараў 2010 года Зміцер быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Бандарэнка быў арыштаваны 20 снежня пасля буйной дэманстрацыі апазіцыі ў Менску супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. 27 красавіка адбыўся суд, падчас якога Бандарэнка быў прысуджаны да двух год калоніі.

Знаходзячыся ў зняволенні, праваабаронца перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку. Яму не дазволілі прайсці рэабілітацыю і этапавалі ў калонію на насілках. Высокая верагоднасць таго, што з-за неаказання неабходнай медыцынскай дапамогі Бандарэнка стане інвалідам. Аднак ён адмаўляецца прасіць аб памілаванні ў Лукашэнкі, які атрымаў уладу незаконным чынам.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках