СМІ: ЗСУ пачалі таемнае наступленне
5- 6.11.2026, 17:11
- 4,370
Выкарыстоўваецца эфектыўная тактыка дронавага штурму.
Вядомы расійскі Z-блогер Максім Калашнікаў прызнаў, што украінскія сілы наступаюць на Сумскім напрамку і вядуць цяжкія баі за населеныя пункты Локня і Юнакоўка, піша «Дыялог». Паводле яго слоў, інфармацыю ён атрымаў непасрэдна ад крыніц на фронце. Да гэтага публічнай інфармацыі пра такое наступленне не было.
Калашнікаў удакладніў, што баі ідуць паблізу мяжы з Курскай вобласцю Расіі. Ён таксама згадаў вёску Свердлікава на тэрыторыі Курскай вобласці, якая можа апынуцца ў зоне баявых дзеянняў.
Паводле ацэнкі прапагандыста, ЗСУ выкарыстоўваюць добра зарэкамендаваную тактыку дронавага штурму. Спачатку беспілотнікі дасягаюць перавагі ў паветры на малых вышынях і знішчаюць пазіцыі расійскіх войскаў, тым самым адкрываючы шлях украінскай пяхоце. Потым пяхота зачыщае тэрыторыю і займае пазіцыі.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што расійскія вайскоўцы, якія ваявалі ў раёне Цёткіна на мяжы Курскай і Сумскай абласцей, распавялі пра вялікія страты сваіх падраздзяленняў. Выжылыя параўноўваюць тое, што адбываецца, з «другім Сталінградам».