Беларус стаў зоркай Сеціва, сыграўшы песню Майкла Джэксана
2- 6.11.2026, 17:48
- 1,520
Ролік ужо паглядзелі 1,8 мільёна разоў
На чыгуначным вакзале Гомеля мужчына сеў за фартэпіяна і выканаў знакамітую песню Billie Jean Майкла Джэксана. Відэа з яго выступленнем стала папулярным у TikTok: ролік ужо паглядзелі 1,8 мільёна разоў, а колькасць лайкаў наблізілася да 460 тысяч, піша onliner.by.
Аўтар відэа — карыстальнік TikTok пад нікам Дальнобой Маэстро. Ён расказаў, што калісьці гэтую кампазіцыю яго навучыў іграць таварыш, з якім яны разам вучыліся ў музычным вучылішчы.
Паводле слоў мужчыны, той музыкант быў невідушчы, а акорды Billie Jean засталіся ў яго яшчэ са студэнцкіх часоў.
Фартэпіяна, на якім сыграў аўтар роліка, з'явілася на першым паверсе гомельскага чыгуначнага вакзала ў чэрвені 2026 года. Інструмент стаў часткай культурнай прасторы, якую пачалі ствараць у залах чакання.