25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жукоўскага ўначы даставілі з ізалятара ў лякарню

17
Жукоўскага ўначы даставілі з ізалятара ў лякарню

Гомельскі грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі, які ўвечары 21 верасня па пакуль невядомых прычынах быў затрыманы міліцыяй, ўначы 22 верасня быў дастаўлены ў лякарню.

Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Алена Жукоўская, муж патэлефанаваў ёй каля 23.30 і сказаў, што яго вязуць ў Гомельскую абласную клінічную лякарню для аказання дапамогі. Актывіст казаў, што ў яго ёсць траўмы нагі і галавы. У лкарні пацвердзілі, што Жукоўскі дастаўляўся для аказання амбулаторнай дапамогі. У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання паведамілі, што раніцай 22 верасня актывіст знаходзіцца ў ізалятары і хутка будзе дастаўлены ў суд для разгляду ягонай справы.

Нагадаем, каля 18.15 21 верасня Жукоўскі ішоў па вуліцы Кніжнай недалёка ад свайго дома. За ім рухаўся службовы аўтамабіль «УАЗ», у якім было не менш за пяць супрацоўнікаў міліцэйскага спецназу. Раптам аўтамабіль спыніўся. Супрацоўнікі спецназу накінуліся на Жукоўскага і з ужываннем грубай фізічнай сілы, заціснуўшы яму рот рукамі, зацягнулі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках