2 траўня 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: «Дзеянні кожнага супрацоўніка КДБ будуць расследаваныя» (Відэа)

9

Уладзімір Кобец - кіраўнік выбарчага штаба аднаго з самых папулярных апазіцыйных кандыдатаў, з'ехаў з краіны, каб зрабіць заяву аб гестапаўскіх умовах у турме КДБ.

Як перадае Белсат, ужо больш за месяц Уладзімір Кобец вымушаны хавацца за межамі Беларусі. Прычына - заява аб катаваннях і здзекі з боку невядомых падчас знаходжання палітыка ў СІЗА КДБ. Яго вызвалілі з-пад арышту толькі пасля падпісання дамовы аб супрацоўніцтве са спецслужбамі. Як толькі атрымалася збегчы з краіны, Кобец разарваў дамову і распавёў грамадскасці аб метадах працы так званых праваахоўнікаў.

Уладзімір Кобец кажа, што бачыў сярод супрацоўнікаў органаў «розных»: людзей у чорных масках і камуфляжнай форме без адрозненняў, якім «відавочна падабалася катаваць (у іх падымаўся ціск, дыханне рабілася больш частым» і тых, хто «разумее, што адбываецца, яны вельмі чакаюць, калі сыдзе рэжым Лукашэнкі».

Пасля выхаду з турмы Кобец атрымаў ад спецслужбаў прапанову ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. «Было такое адчуванне, што гэтыя хлопцы хочуць стварыць фракцыю КДБ у палаце прадстаўнікоў».

Учора Уладзімір Кобец стаў героем праграмы «Гарачы каментар» на тэлеканале Белсат.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках