Судзяць міліцыянта, які не «адкатаў пальчыкі» Канавалаву
27- 26.09.2011, 9:44
26 верасьня ў Віцебскім абласным судзе заплянаваны разгляд справы супраць экспэрта, які не правёў дактыласкапію Дзьмітрыя Канавалава.
Міліцыянта вінавацяць у службовай халатнасьці, паведамляе Радыё Свабода.
Дзьмітры Канавалаў – галоўны падазраваны ў справе выбухаў у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году), а таксама ў тэракце на станцы мэтро Кастрычніцкая 11 красавіка 2011 году.
21 верасьня ў на працэсе Кавалёва-Канавалава, які гэтымі днямі адбываецца ў Доме правасудзьзя, агучылі пратакол допыту 28 красавіка. Канавалаў распавёў, як абмінуў абавязковую працэдуру здачы адбіткаў пальцаў. Калі адбіткі пальцаў зьбіралі на заводзе, ён прыкінуўся хворым і ўзяў бальнічны. А калі яго выклікалі ў ваенкамат, каб узяць адбіткі пальцаў, то заявіў, што праходзіў дактыляскапію на заводзе.