18 траўня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканаўца тэракту здаваў адбіткі пальцаў у 2009 годзе?

45
Выканаўца тэракту здаваў адбіткі пальцаў у 2009 годзе?

Меркаваны выканаўца тэракту ў менскім метро Зміцер Канавалаў нібыта здаваў адбіткі пальцаў яшчэ ў 2009 годзе.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў адзін з віцебскіх міліцыянтаў. Гэта ж неафіцыйна пацвярджаюць афіцэры той часткі, у якой служыў Канавалаў.

Як вядома, абвінавачаны ў арганізацыі выбуху Зміцер Канавалаў ў канцы 2009 года быў прызваны ў войска. Служыў ён у вайсковай частцы ў Межыцы пад Лепелем. Паводле афіцыйнай версіі, Канавалаву выпадкова атрымалася пазбегнуць дактыласкапіі, абавязковай для прызыўнікоў, і таму ягонае дачыненне да выбуху 2008 года ў Менску ўсталяванае не было.

Аднак, як распавялі «Беларускаму партызану», адразу пасля апублікавання імя тэрарыста перапуджаныя супрацоўнікі вайсковай часткі выявілі ў архіве асабістую справу Канавалава. І там была даведка аб тым, што малады чалавек праходзіў дактыласкапію. Супрацоўнікі КДБ нават знайшлі таго міліцыянта, які «адкатаў» у прызыўніка адбіткі. Аднак далей здарылася дзіўнае. Кажуць, што міліцыянт на допытах распавёў, што да яго прыйшоў нейкі вялікі чын і «папрасіў» выдаліць з базы дадзеных адбіткі Канавалава.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках