17 траўня 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У памяць аб «Локо» (Фота)

104

12 тысяч чалавек сабраліся 8 верасня на «Мінск-Арэне» ушанаваць памяць яраслаўскага «Лакаматыва».

Увесь паўгадзінавы вечар-рэквіем яны правялі стоячы, перадае БелаПАН.

На цырымонію прыбылі кіраўнікі дыпламатычных місій краін, хакеісты якіх загінулі ў выніку крушэння самалёта Як-42, які накіроўваўся ў Менск на матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі супраць «Дынама». У зале знаходзіліся кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, Адміністрацыі прэзідэнта.

Гледачы бурнымі апладысментамі віталі дэманстрацыю на вялікіх экранах фотаздымкаў загінулых гульцоў, асабліва беларусаў Руслана Салея, Сяргея Астапчука, а таксама трэнера па фізпадрыхтоўцы Мікалая Крываносава. Быў прадэманстраваны перадсезонны відэаролік «Лакаматыва».

У выкананні сімфанічнага аркестра прагучаў «Рэквіем» Моцарта. Хакеісты «Дынама» выйшлі на лёд і ўкленчылі перад партрэтамі гульцоў «Лакаматыва». Пасля яны закінулі шайбы ва ўласныя вароты, сімвалізуючы перамогу каманды з Яраслаўля.

Дыктар прачытаў верш Роберта Раждзественскага «Памяці Хэмінгуэя», спявак Пётр Ялфімаў выканаў песню «Званы». Пасля гэтага «Мінск-Арэна» пачала скандаваць «Яраслаўскі бронепоезд, гэй, гэй!».

На экране з'явілася паведамленне, што сваякі Мікалая Крываносава запрашаюць развітацца з ім. Нумары тэлефонаў: 8-029-674-88-75, 8-0296-12-34-57.

Па заканчэнні мерапрыемства частка заўзятараў засталася на арэне, пляскаючы і скандуючы «Локо!».

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках