19 траўня 2024, Нядзеля, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вясна»: Дыялог з уладай пры наяўнасці палітвязняў немагчымы

4
«Вясна»: Дыялог з уладай пры наяўнасці палітвязняў немагчымы

Праваабаронцы нагадваюць пра палітвязняў і катаваннях над імі ў турмах.

У заяве ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», размешчанай на сайце арганізацыі, гаворыцца, што пры наяўнасці палітвязняў і без трансфармацыі палітычнай сістэмы ў Беларусі дыялог улады з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці немагчымы, піша БелаПАН.

На нарадзе 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатовасці правядзення круглага стала з апазіцыяй пры ўдзеле прадстаўнікоў Еўразвяза і Расеі.

«У 2008 годзе адбыліся падзеі, аналагічныя сённяшняй сітуацыі: вызваленне палітвязняў з'яўлялася умовай правядзення дыялогу паміж беларускімі ўладамі і Еўразвязам. За лічаныя дні палітычныя зняволеныя былі вызваленыя з турмаў. Цэлых два месяцы за кратамі не знаходзіліся асобы, асуджаныя па палітычных матывах. Умовы адносна мараторыя на палітвязняў былі выкананыя толькі на такі кароткі тэрмін. На працягу наступных гадоў у Беларусі не было ні аднаго дня, каб за кратамі не знаходзіліся палітычныя апаненты», - гаворыцца ў заяве «Вясны».

Пасля падзеяў 19 снежань 2010 г. за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту былі арыштаваныя больш за 700 чалавек, абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў «масавых беспарадках» або «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», было прад'яўлена 43 асобам, сярод якіх шэсць кандыдатаў у прэзідэнты, адзначаецца ў заяве. У дачыненні да большасці узятых пад варту парушаліся асноўныя працэсуальныя правы, а менавіта права на абарону. Некаторыя з абвінавачаных заявілі, што ў дачыненні да іх ўжываліся катаванні.

Акрамя таго, падкрэсліваецца ў заяве, арганізаванаму ціску з боку ўладаў падвяргаліся адвакаты, якія ажыццяўлялі абарону абвінавачаных па дадзеных палітычна матываваных справах. Вынікам гэтага стала пазбаўленне адвакацкіх ліцэнзій і выключэнне з калегій цэлага шэрагу вядомых адвакатаў краіны.

«На сённяшні дзень у турмах Беларусі знаходзяцца 20 палітычных зняволеных, сярод якіх тры кандыдаты ў прэзідэнты - Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Зміцер Ус, а таксама кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. 11 чалавек адбываюць крымінальныя пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі, з якіх двое кандыдатаў у прэзідэнты - Уладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі», - гаворыцца ў заяве.

На працягу апошніх тыдняў былі памілаваныя і адпушчаныя на волю 13 фігурантаў крымінальнай справы і спынены пераслед яшчэ ў дачыненні да пяці абвінавачаных. У гэты ж час пачалося абмеркаванне магчымасці правядзення дыялогу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках