17 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: Някляеў вінаваты, што ў нас няма вуліцы Быкава

34
Чаргінец: Някляеў вінаваты, што ў нас няма вуліцы Быкава

Старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі падтрымліваае ідэю прысваення імя Васіля Быкава адной з вуліц Менска і вінаваціць апазіцыю ў тым, што гэтага да сённяшняга дня не адбылося.

«Калі б не Някляеў (Уладзімір Някляеў - паэт і апазіцыйны палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года - ІФ) са сваімі палітычнымі лозунгамі па Быкаву (У. Някляеў ініцыяваў перайменаванне вул. Ульянаўскай у вул. Быкава і сабраў больш за 100 тыс . подпісаў - ІФ), мы б ужо мелі вуліцу Быкава», - заявіў М. Чаргінец на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Кіраўнік афіцыйнага саюза пісьменнікаў паведаміў, што беларускія пісьменнікі «ўнеслі прапановы рэкамендаваць нашым арганізацыям - ваенным, грамадзянскім і камерцыйным кампаніям - паступова ўводзіць курсы беларускай мовы». «Але гвалтам людзей туды не цягнуць. Можа, прапанаваць на гадзіну раней заканчваць працу тым, хто ходзіць у гурткі беларускай мовы - гэта як маральная падтрымка тым, хто хоча вывучаць мову», - патлумачыў сваю пазіцыю М. Чаргінец.

Пісьменнік заявіў, што ён і ягоныя прыхільнікі «супраць таго, каб ладзіць гістэрыку, крычаць «Гіне матчына мова», а сваіх дзяцей накіроўваць у ангельскія школы».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках