16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя на «Менскіх электрычных сетках»

5

З-за пашкоджання кабеля ў шматлікіх будынках у цэнтры Менска з 12.20 не было электрычнасці

Як паведамілі БелаПАН у дыспетчарскай чацвёртага ўчастка філіяла «Менскія электрычныя сеткі» РУП «Менскэнерга», аварыя адбылася ў 12.20. Электраэнергія была адключаная ў будынках па вуліцах Гікала, Акадэмічнай і частцы праспекта Незалежнасці. «Адключэння спажыўцоў першай катэгорыі (лякарні, дзіцячыя садкі, школы і г.д.) не было», - паведаміў дыспетчар.

Да 13.20 электрасілкаванне было адноўленае ў 90% будынкаў. Месца і прычына пашкоджанні кабеля высвятляюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках