18 траўня 2024, Субота, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-сяброўка Брэйвіка з Беларусі дала інтэрв'ю нарвежскай газеце

18
Экс-сяброўка Брэйвіка з Беларусі дала інтэрв'ю нарвежскай газеце

Выданне Dagbladet змагло звязацца з былой сяброўкай Андэрса Берынга Брэйвіка з Беларусі.

Цяпер яна жыве ў ЗША, пасля таго як выйшла замуж за царкоўнага арганіста. Наталля працуе ў кампаніі па продажы нерухомасці, і жыве ў тыповым амерыканскім правінцыйным мястэчку, піша mignews.com.

«Я была зачараваная высокім, дужым нарвежцам. Ён быў добра апрануты і жыў у добрым раёне Осла», - распавяла Наташа ў інтэрв'ю Dagbladet.

Але яе стаўленне да Брэйвіка хутка змянілася.

«Ён быў шавіністам. Я адчувала, што ён не ўспрымае мяне сур'езна», - кажа яна.

Наталля, якой зараз каля трыццаці, сустрэлася з Андэрсам Берынгам Брэйвікам ў сакавіку 2005 года. Тады яна жыла ў сваім родным горадзе Менску.

Пазней яна пабывала ў Нарвегіі па запрашэнні Брэйвіка і жыла ў ягонай кватэры ў Осла.

Брэйвік пазнаёміўся з ёй праз сайт знаёмстваў, на якім мужчыны з Заходняй Еўропы могуць знайсці жанчын з Усходняй. Наташа была адной з 20 жанчын, за кантактную інфармацыю аб якіх заплаціў Брэйвік. У агульнай складанасці ён заплаціў каля 100 еўра за інфармацыю аб дзяўчынах.

«Ён звязаўся са мной у Інтэрнэце, і мне было цікава з ім сустрэцца. Цяпер мне непрыемна думаць, што мы былі з ім разам», - сказаў Наташа.

Цяпер яна асцерагаецца таго, што людзі будуць глядзець на яе як на «экс-сяброўку нарвежскага тэрарыста», таму папрасіла выданне Dagbladet не паведамляць ейны адрас у ЗША. Наталля - гэта яе не сапраўднае імя.

Як паведамлялася раней, сябры Брэйвіка распавялі паліцыі, што ён вырашыў знайсці сабе жанчыну ў Беларусі, паколькі нарвежкі занадта захопленыя роўнасцю полаў і няма надзеі, што яны стануць добрымі хатнімі гаспадынямі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках