4 траўня 2024, Субота, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Рады Еўропы могуць увесці санкцыі супраць Беларусі

18
Краіны Рады Еўропы могуць увесці санкцыі супраць Беларусі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) можа рэкамендаваць РЕ ўвесці супраць Беларусі такія ж санкцыі, якія ўвёў Еўразвяз.

Пра гэта паведаміў БелаПАН эстонскі парламентарый, дакладчык ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель.

Па ягоных словах, у палітычным камітэце ПАРЕ 23 студзеня прайшлі слуханні па Беларусі, для ўдзелу ў якіх былі запрошаны старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр ПАГА «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, актывіст кампаніі «Гавары праўду!" Аляксандр Фядута, рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў і Любоў Кавалёва, маці асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва.

«Раней у снежні адбыліся аналагічныя слуханні ў юрыдычным камітэце ПАРЕ. Усё гэта сведчыць аб тым, што беларускае пытанне мае вялікае значэнне для асамблеі, - сказаў Херкель .- Заўтра праект падрыхтаванага мной дакладу па сітуацыі ў Беларусі будуць слухаць у палітычным камітэце, а ў сераду - на паседжанні ПАРЕ. І я вельмі ўдзячны асамблеі, што на гэтай сесіі знойдзены час для правядзення слуханняў і абмеркаванняў па Беларусі».

Херкель падкрэсліў, што па выніках разгляду даклада на сесіі ПАРЕ 25 студзеня будзе прынятая не толькі рэзалюцыя, але таксама зробленыя рэкамендацыі. «Гэта значыць, што мы звернемся да Камітэта міністраў Рады Еўропы з канкрэтнымі рэкамендацыямі па Беларусі, - сказаў Херкель. - У прыватнасці, плануецца рэкамендаваць краінам - сябрам СЗуўвесці такія ж санкцыі, якія былі ўведзеныя Еўразвязам у адносінах да Беларусі. Таксама будзем рэкамендаваць працягваць працу па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымцы незалежных СМІ і універсітэтаў».

Пры гэтым Херкель не змог сказаць, як у выніковым варыянце будуць выглядаць рэкамендацыі ПАРЕ Камітэту міністраў. «Усё залежыць ад таго, якія будуць папраўкі і прапановы да серады, як пройдзе галасаванне», - сказаў ён, падкрэсліўшы, што спадзяецца на прыняцце рэкамендацыі аб санкцыях.

У сваю чаргу, Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю БелаПАН адзначыў, што на сённяшніх слуханнях па Беларусі ў межах паседжання паліткамітэта зала была поўная. «Было больш за сто чалавек. Прыйшлі як парламентарыі асамблеі, так і прадстаўнікі Рады Еўропы, - сказаў ён. - Але ў той жа час нельга чакаць чагосьці звышнатуральнага ад арганізацыі, кшталту Рады Еўропы, бо яе дзейнасць і яе пасланні прызначаныя разумным, адукаваным, адэкватным людзям і структурам, якія нармальна на гэта рэагуюць».

У той жа час, падкрэсліў Лябедзька, зараз РЕ і ПАРЕ «паўстаюць у добрым святле, бо яны вытрымалі час і пераадолелі спакусу памяняць сваё стаўленне да Беларусі і пагандляваць прынцыпамі і каштоўнасцямі». «Яны гэтага пазбеглі, у адрозненне ад АБСЕ і яе парламенцкай асамблеі, дзе паступілі з дакладнасцю да наадварот і вырашылі ўзяць на перавыхаванне беларускіх дэпутатаў і прынятыя імі законы».

Сярод прапаноў, якія прагучалі ў ходзе сённяшніх слуханняў, Лябедзька адзначыў ідэю праваабаронцаў стварыць групу сяброў камітэта. «У гэтую групу прапанавана ўключыць тыя праваабарончыя арганізацыі, якія стала займаюцца маніторынгам сітуацыі ў Беларусі, каб яны маглі своечасова інфармаваць парламентарыяў аб тым, што адбываецца ў краіне, - сказаў ён. - Акрамя таго, прагучала прапанова аб тым, што неабходна вярнуцца да пытання разгляду працэдур, якія дазволяць пачаць прававы судовы пераслед Гаагскім трыбуналам тых, хто адказны за рэпрэсіі ў Беларусі».

Акрамя таго, адзначыў Лябедзька, прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі рэкамендавалі акцэнтаваць увагу на тэме выбарчага заканадаўства і свабодных выбараў у сувязі з маючай адбыцца ў Беларусі парламенцкай кампаніяй.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках