17 траўня 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прэзентавалі кнігу пра «Плошчу-2010»

3
У Варшаве прэзентавалі кнігу пра «Плошчу-2010»

Удзел у прэзентацыі прынялі былыя палітвязні Наталля Радзіна і Аляксандр Атрошчанкаў.

Мерапрыемства прайшло 25 студзеня ў Беларускім Доме, перадае «Еўрарадыё».

Акрамя кнігі вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча «Супраць плыні», прысвечанай беларусам, асуджаным за ўдзел у «Плошчы-2010», прадставілі таксама кнігу «Без палітыкі». Яна распавядае пра невядомыя захапленнях і хобі беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

Мерапрыемства сабрала поўную залу людзей. Як распавёў адзін з кіраўнікоў «Беларускага дома» Зміцер Бародка, гэта паказвае, што лёс асуджаных хвалюе таксама і вялікую колькасць палякаў.

«Тэма кнігі «Супраць плыні» мне асабіста блізкая таму, што я непасрэдна быў удзельнікам падзеяў 19 снежня 2010 года. Жаль да гэтага часу за кратамі застаюцца людзі асуджаныя за Плошчу. Гэта праблема, якая хвалюе і беларусаў і палякаў. Таму на прэзентацыю прыйшла такая вялікая колькасць людзей. Ад таго наколькі мы сёння дамо правільныя ацэнкі тым падзеям, залежыць у якім кірунку наша грамадства будзе рухацца далей», - распавёў Зміцер Бародка.

Акрамя самога аўтара кніг на прэзентацыі таксама выступілі героі кнігі «Супраць плыні» - Аляксандр Атрошчанкаў і Наталля Радзіна. Яны распавялі аб сваім знаходжанні за кратамі і першых адчуваннях пасля выхаду на волю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках