25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць «зайцоў» у менскім транспарце расце

21
Колькасць «зайцоў» у менскім транспарце расце

Больш за 189 тыс. пасажыраў былі аштрафаваныя за безбілетны праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў 2011 годзе.

Агульная сума штрафаў склала больш за 1 млрд 328 млн рублёў. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» паведамілі ў філіяле «Агенцтва «Менсктранс».

Нагадаем, з 2007 года памер штрафу складае 0,2 памеру базавай велічыні, або 7000 рублёў. Гэтая сума застаецца нязменнай на працягу больш чым 4 год, тады як тарыфы на праезд у сталічным грамадскім транспарце толькі ў мінулым годзе павялічваліся чатыры разы.

Аб тым, як за некалькі гадоў змянілася колькасць безбілетных пасажыраў, сведчаць лічбы. У 2006 годзе, калі ў адпаведнасці з ранейшай рэдакцыяй Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) штраф за неаплачаны праезд складаў 0,5 памеру базавай велічыні, у Менску былі аштрафаваныя 38,7тыс. «зайцоў». У 2010-м, калі дзейнічала ўжо новая рэдакцыя КаАП, аштрафавалі158 тыс. безбілетных пасажыраў, у 2011-м - больш за 189 тыс.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках