12 траўня 2024, Нядзеля, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явіліся расцяжкі «Не - смяротнаму пакаранню» (Фота)

3

Моладзевыя актывісты звярнулі ўвагу грамадскасці на Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

Ініцыятыва штогод адзначаць дзень супраць смяротнага пакарання належыць Сусветнай кааліцыі па забароне смяротнага пакарання. Кааліцыя аб'ядноўвае каля сарака праваабарончых арганізацый, у тым ліку «Міжнародную амністыю», а таксама адвакацкія аб'яднанні, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады, піша ПЦ «Вясна».

У верасні 2007 года Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне заснаваць у рамках Сусветнага дня Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Бо менавіта Еўропа з 1997 года дэ-факта з'яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнага пакарання.

Сёння Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўступлення з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках