28 снежня 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі
Каментары 4
+20 +
Да!, 18:06, 15.10

Спасибо Беларусы! Продолжайте, пожалуйста. Да! И только мы отдыхаем..

Адказаць
+2 +
п.о., 1:24, 16.10

Молодцы! Мы есть! Мы живы!
БЕЛАРУСЬ ЖИВА, она не смирилась и не молчит. Пусть тутака зажали людям рты грязными колхозными лапами, ГОВОРИТЕ за нас. К Р И Ч И Т Е на весь мир о захвате власти в Беларуси подлыми ублюдками.

Адказаць
+2 +
Sekytet, 9:08, 16.10

Спасибо !!

Адказаць
+1 +
Крывіч, 11:50, 16.10

Тэкст інфармацыйнага бюлетэню:
Ідыёты і дыктатары, дыктатары і палітыкі, палітыкі-бізнэсмэны

У самым цэнтры Эўропы, у Рэспубліцы Беларусь, у турмах сядзяць палітычныя зьняволеныя. Іхняя віна ў тым, што яны паўсталі супраць злачыннаму рэжыму пад назвай Пуцінізм. Гэты крывавы рэжым стаў лягічным працягам такіх рэжымаў як ленінізм, сталінізм і гітлерызм. І калі апошні быў асуджаны, то рэжым Леніна-Сталіна, галоўны партнёр нацысцкага рэжыму, трансфармаваўся ў рэжым Пуціна-КДБ.

Рэспубліка Беларусь стала палігонам для гэтага рэжыму. Тут адбываецца апрабацыя ўсіх злачынных паліттэхналогій, якія дазваляюць умацоўвацца крамлёўскай імпэрыі. У выніку прымяненьня сучасных паліттэхналогій і СМІ, якія належаць пракрамлёўскім алігархам, на чале Беларусі быў пастаўлены чалавек, што стаў выканаўцам жаданьняў спецслужбаў Расеі. Першымі вынікамі антыдзяржаўнага кіраваньня стала забарона карыстання гістарычнай нацыянальнай сымболікай беларускай дзяржавы і закон аб дзяржаўнай мове, які паставіў мову тытульнай нацыі - беларускую мову - у дыскрымінацыйнае становішча адносна расейскай мовы.

Чалавек, які быў пасаджаны ў крэсла кіраўніка Беларусі, панічна баіцца любых загадаў з крамля і бясьпярэчна іх выконвае. Інтэлектуальныя здольнасьці і хворыя амбіцыі не дазваляюць яму зразумець, што ўсё, што ён робіць паводле каманды крамлёўскіх куратараў, вядзе краіну да катастрофы з далейшым паглынаньнем тэрыторыі незалежнай дзяржавы Беларусі Расейскай імпэрыяй.

На жаль, палітыкі Эўропы і сьвету да гэтага часу аказваюцца ня ў стане правільна ацаніць сытуацыю ў Беларусі. Таму, ня вызначыўшы галоўнай праблемы, выносяць памылковыя рашэньні і прымаюць непатрэбныя рэзалюцыі, якія, па вялікаму рахунку, і не працуюць. Усё гэта дазваляе злачыннаму рэжыму існаваць і ўмацоўвацца.

Бяспрынцыповасьць палітычных чыноўнікаў, або жаданьне атрымаць імгненныя выгоды, дае магчымасьць беспакарана перасьледваць людзей, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Чыноўніцкі апарат Эўразьвязу ня ў стане супрацьстаяць зухаватасьці крамлёўскіх злачынцаў, што дазваляе ім беспакарана зьдзяйсьняць свае супрацьпраўныя дзеяньні і быць рупарам дыктатарскай улады на міжнародным узроўні.

Сёньня палітыкі Эўропы вырашаюць лёс «неўязнога» і ўключанага ў "чорны сьпіс" Эўразьвязу міністра замежных справаў Беларусі Уладзімера Макея, які раней займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле дадзеных, апублікаваных у Афіцыйным часопісе ЭЗ, усе фінансавыя і эканамічныя актывы злачыннай ўлады, якія знаходзяцца пад кантролем Макея, падлягаюць замарозцы. Акрамя гэтага, Макея трэба пазбавіць доступу да іншых фінансавых і эканамічных актываў на тэрыторыі Эўразьвязу. Нагадаем, што гэты чыноўнік быў адным з галоўных ініцыятараў арыштаў кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў 2010 годзе. Калі эўрапейскія чыноўнікі выкрасьляць гэтага «касіра банды» з «чорнага сьпісу», то гэта можна лічыць перамогай злачыннай улады. Гэта можа даць новы віток парушэньня правоў чалавека і рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

Пакуль у беларускіх турмах застаюцца палітвязьні, пакуль мова і культура тытульнай нацыі дыскрымінаваныя, пакуль дэмакратычныя нормы і правы чалавека ігнаруюцца ў Рэспубліцы Беларусь, эўрапейскія палітыкі ня маюць маральнага права садзіцца за стол перамоваў з прадстаўнікамі ад псэўда-беларускага рэжыму.

Міжнародны бізнэс і банкіры павінны ведаць і памятаць, што народ Беларусі не нясе адказнасьці за незварот выдаткаваных злачыннаму рэжыму крэдытаў і інвестыцыяў у выпадку яго зьвяржэньня.

Толькі прынцыповасьцю і пасьлядоўнасьцю можна перамагчы любую злачынную сыстэму і любы аўтарытарны рэжым!

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны