12 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетавалі будынак Савета ЕЗ (Фота)

4

Каля дзесятка беларусаў з Бельгіі, Германіі і Францыі правялі пікет у Брусэлі.

Людзі, якія сабраліся трымалі плакаты з надпісамі «Толькі ідыёт можа даваць грошы Лукашэнке. Пуцін?», «Лукашэнка - марыянэтка крамлёўскай мафіі», «Свабоду палітвязням» і раздалі некалькі сотняў інфармацыйных буклетаў, дзе заклікалі не адмяняць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, перадае «Радыё Свабода».

Пікет быў арганізаваны Беларуска-еўрапейскім аб'яднаннем. Старшыня аб'яднання Зміцер Піменаў сказаў: «Вырашалася таксама пытанне аб тым, ці пакінуць у «чорным» візавым спісе Еўразвяза цяперашняга міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, і мы дамагаемся, каб яго пакінулі ў гэтым спісе. Ён не заслужыў магчымасці наведваць ЕЗ».

Да пікетоўцаў падыходзіў былы часовы павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках