28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: У ЕЗ слабая палітыка ў дачыненні да Беларусі

6
Віталь Рымашэўскі: У ЕЗ слабая палітыка ў дачыненні да Беларусі

Еўразвязу варта было б выкарыстоўваць тактыку бізуна і перніка, лічыць палітык.

«Адсутнасць новых санкцыяў - гэта абсалютна чаканае рашэнне. У дачыненні да Беларусі ў ЕЗ вельмі слабая палітыка. З такімі рэжымамі трэба выкарыстоўваць метад бізуна і перніка. У Еўразвяза няма ні бізуна, ні перніка. Уведзеныя санкцыі па сутнасці санкцыямі не з'яўляюцца, а толькі раздражняюць Лукашэнку. Эканамічнага «перніка» для Беларусі, альтэрнатыўнага расейскаму, у Еўропы таксама няма», - сказаў у інтэрв'ю charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, галоўным іграком застаецца Расея: «Еўразвязу не хапае палітычнай волі, каб уплываць як на Беларусь, так і на ўвесь усходне-еўрапейскі рэгіён. Галоўны ігрок тут Расея, і ЕЗ нічога не можа ёй супрацьпаставіць».

Нагадаем, 15 кастрычніка на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Люксембургу былі падоўжаныя санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яго атачэння да 31 кастрычніка 2013 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках