11 траўня 2024, Субота, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС незадаволены

10
МЗС незадаволены

Беларускі МЗС зноў абвінаваціў ЕЗ у ціску.

«Сённяшнія рашэнні Савета ЕЗ фактычна замарожваюць нашы адносіны на ўзроўні, які аб'ектыўна не можа задавальняць ні адзін з бакоў», - гаворыцца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, размешчаным на сайце ведамства.

«Беларускі бок не будзе паддавацца ціску. Мы лічым, што такая палітыка ЕЗ не сумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі. Пераадоленне існуючых рознагалоссяў магчыма толькі на аснове руху бакоў насустрач адзін аднаму», - падкрэсліваецца ў каментары.

Нагадаем, Савет Еўрапейскага звяза на пасяджэнні ў Люксембургу ў панядзелак прыняў рашэнне падоўжыць санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння да 31 кастрычніка 2013 года. «Паколькі не ўсе палітычныя вязні былі вызваленыя, ні адзін з палітвязняў не рэабілітаваны і на фоне адсутнасці паляпшэнняў у галіне праў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў, Савет пастанавіў падоўжыць дзеянне існуючых абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года», - гаворыцца ў рашэнні Савета ЕЗ, апублікаваным на яго афіцыйным сайце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках