30 красавiка 2024, aўторак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год кошт праезду павялічыўся да 110%

4
За год кошт праезду павялічыўся да 110%

Кошт праезду пасажырскім транспартам у Беларусі павялічыўся ад 7,1 да 110%.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце.

Так, за студзень-верасень 2012 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам кошт праезду пасажыраў чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах узрос ў два разы, у прыгарадных - на 11,1%, у рэспубліканскіх - на 7,1%. Кошт праезду аўтамабілем-таксі павялічыўся ў два разы, аўтобусам прыгарадных зносін - у 2,1 разы (на 110%), аўтобусам міжгародніх зносін - у 1,9 разы, паветраным транспартам - у 1,5 разы, гарадскім транспартам - у 1, 8 разы.

У верасні 2012 года ў параўнанні са жніўнем кошт праезду пасажыраў цягніком міжнародных зносін знізіўся на 9,1%, аўтамабілем-таксі - павялічыўся на 1,3%, аўтобусам міжгародніх зносін - на 0,1%, паветраным транспартам - на 5,7% . Кошт праезду пасажыраў цягніком рэспубліканскіх і прыгарадных зносін, аўтобусам прыгарадных зносін, гарадскім транспартам не змяніўся.

Паводле звестак Белстата, у студзені-верасні 2012 года ўсімі відамі транспарту перавезена 1 млрд. 819,8 млн. чалавек, што на 1,6% больш, чым у студзені-верасні 2011 года. Перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам павялічыліся на 14,8%, паветраным транспартам - на 23,2%, аўтобусамі - на 1,5%.

У агульным аб'ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах доля гарадскіх перавозак пасажыраў склала 93,1%, прыгарадных - 6,1%, міжгародніх - 0,7%, міжнародных - 0,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках