27 красавiка 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У росце коштаў беларусы вінавацяць Лукашэнку

140
У росце коштаў беларусы вінавацяць Лукашэнку

У Беларусі адразу пасля «выбараў» хутка пачалі расці кошты на бензін, праезд, мяса, камунальныя паслугі.

Хто павінен несці за гэта адказнасць?

З такімі пытаннямі карэспандэнт БелаПАН звярнуўся да жыхароў Магілёва. Большасць з іх абвінавачвае ва ўсім кіраўніцтва краіны і абураецца, маўляў, а што мы можам - просты народ.

Цікавы і яшчэ адзін факт - абсалютная большасць апытаных не хадзілі на «выбары».

- Гэтага і трэба было чакаць. Урад штучна стрымлівае кошты. Не павышае даляр. А «выбары» прайшлі - і ўсё.

- Я нічога не думаю, але я незадаволены гэтым. Я незадаволены гэтым з мінулага года. З вясны, калі кошты паднялі ў чатыры разы. Хто вінаваты? Лукашэнка. Усё ад яго залежыць.

- А хто яго ведае. Не ведаю. Лукашэнка. І яго чыноўнікі. Вось у чыноўнікаў і трэба спытаць, чаму так дорага ўсё стала. Жах. Жыць немагчыма.

- Напэўна, ім грошай больш трэба. Вядома, цяжка. Так не павінна быць. Мы ж «дэпутатаў» абіралі, і павінны яны нам дапамагаць.

- Я ў «выбарах» не ўдзельнічала. Не за каго было галасаваць. А кошты растуць кожны дзень, як у казцы. Прыходзіш у краму - і адразу табе, калі ласка, сюрпрыз.

- Я нічога не ведаю. Я сядзела ў вёсцы ўвесь час. Толькі прыехала. Я і не галасавала. І ведаць не ведаю нічога. Я цёмны чалавек.

- Усё будзе даражэць. Такая сістэма ў нас, напэўна. Ніхто адказнасць не панясе. Яны ж усё па законе робяць. Вайны ў нас няма, і ўсё нармальна.

- Гэта не да мяне. Там вышэй людзі сядзяць. Я адкуль ведаю, чаго яны пачалі расці. З гэтай палітыкай не разбярэшся. Ёсць начальства на гэтую справу. І яны павінны несці адказнасць.

- Я нават не магу адказаць. Я і на «выбары» не хадзіла. Не знайшла такога кандыдата, за якога можна было прагаласаваць. Ну, хто павінен несці адказнасць? Кіраўнікі. Яны ж вырашаюць усе пытанні. А што мы - народ.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках