У Менску чакаюць Уга Чавеса
18- 16.10.2012, 17:29
У бліжэйшыя тры месяцы прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес можа здзейсніць афіцыйны візіт у Расею.
Пра гэта заявіў амбасадар Венесуэлы ў РФ Уга Хасэ Гарсія Эрнандэс на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Хутчэй за ўсё, Чавес таксама наведае Беларусь, паведамляе РІА «Новости».
У амбасадзе Венесуэлы ў Менску адзначылі: «Традыцыйна, калі Чавес наведвае Маскву, ён імкнецца наведаць і суседнія краіны. Можна выказаць здагадку, што калі ён прыедзе ў Маскву, то ён абавязкова наведае і Беларусь». Пры гэтым у амбасадзе паведамілі, што не валодаюць звесткамі аб дакладных датах візіту Чавеса.