Булгакава выклікаюць у гаспадарчы суд
1- 17.10.2012, 10:14
18 кастрычніка галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валерый Булгакаў павінен з'явіцца ў абласны гаспадарчы суд у Гродне.
Будзе разглядацца справа аб канфіскаваных у яго кнігах і часопісах, перадае "Радыё Свабода".
14 верасня Валерый Булгакаў прыехаў у Гродна, каб прадставіць новую кнігу з серыі часопіса «Arche» «Саветызацыі Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. Чытачы змаглі набыць кнігу і папярэднія нумары часопіса.
Як аказалася, на сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі, яны зрабілі «кантрольную закупку». Былі канфіскаваныя каля двухсот экземпляраў часопіса і кніг, на якія не было «накладных». Валерыя Булгакава даставілі ў падатковую, адкуль адпусцілі позна ўвечары.