Рабская праца: настаўнікаў гоняць ў выходныя на ўборку лёну
107- 18.10.2012, 13:03
Настаўнікаў адной з глыбоцкіх школ 13 і 14 кастрычніка - у суботу і нядзелю - прымушаюць працаваць на ўборцы лёну ў нейкім «сельскагаспадарчым прадпрыемстве».
Сайт westki.info публікуе фатаграфію аб'явы, якая вісела ў гэтай школе.
Настаўнікі расцэньваюць такія дзеянні як непавагу да сваёй прафесіі, але не адмаўляюцца ад незаконных загадаў, баючыся застацца без працы.