2 траўня 2024, Чацвер, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Stampa: Лукашэнка шантажуе Еўропу нелегаламі

115
La Stampa: Лукашэнка шантажуе Еўропу нелегаламі

Беларускі дыктатар пагражае ўжыць супраць Еўропы новую зброю.

Масква абвяргае заявы Аляксандра Лукашэнкі, піша Ганна Зафесава на сайце газеты La Stampa (пераклад - inopressa.ru), але апошні дыктатар Еўропы ідзе ўразнос: «У Маскве стаміліся ад Пуціна і едуць да нас».

«Расейскія алігархі нібыта спрабуюць яго падкупіць, варожы Захад, пад кіраўніцтвам Буша, хоча даказаць, што ён жулік, а натоўпы расейцаў бягуць у яго краіну ад рэжыму Пуціна: па прыкладзе сваіх сяброў Уга Чавеса і Фідэля Кастра, Аляксандр Лукашэнка правёў пяцігадзінную прэс-канферэнцыю для расейскіх журналістаў», - піша выданне.

«Некаторыя адкрыцці, будзь яны праўдападобныя, маглі б апынуцца на першых палосах усіх сусветных газет. Напрыклад, гісторыя пра тое, як беларускія ўрачы правялі беспрэцэдэнтную аперацыю па перасадцы органаў, якія выратавалі жыццё былому кіраўніку ізраільскіх спецслужбаў. Ізраільская дыпламатыя прадэманстравала здзіўленне, - паведамляе журналістка, - гэтак жа, як Масква абвергла іншае гучнае выкрыццё Лукашэнкі: некалькі расейскіх алігархаў нібыта паспрабавалі даць яму хабар у 5 млрд даляраў. Паводле яго версіі, алігархі хацелі пераканаць Беларусь прадаць ім прадпрыемства па вытворчасці калійных угнаенняў за 15, а не за 32 млрд даляраў («рынкавы кошт», устаноўлены гаспадаром Менска), пры гэтым пералічыўшы 5 млрд на асабісты рахунак прэзідэнта. Але апошні дыктатар Еўропы сказаў «не» эмісару алігархаў, нейкаму «Мішы». «Я не апранаю на цябе кайданкі толькі толькі таму, што мы сябры», - заявіў, па яго ўласных словах, Лукашэнка.

«Для СМІ не склала працы ідэнтыфікаваць «Мішу» як Міхаіла Гуцэрыева, вядомага дзелавога партнёра Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік нядаўна абвясціў аб тым, што ён адмяніў цэлы спіс прадпрыемстваў, падрыхтаваных для прыватызацыі: «Гэта несправядліва, што тое, што належала народу, апынецца ў руках 28-гадовых», - заявіў ён, відавочна намякаючы на кандытарскую фабрыку, нядаўна адабраную ў амерыканца беларускага паходжання Марата Новікава. Паводле слоў Лукашэнкі, Захад застаецца крыніцай небяспекі, а далучэнне Расеі да СГА - «здрада», гаворыцца ў артыкуле.

Супраць Еўропы Лукашэнка гатовы ўжыць новую зброю, працягвае аўтар публікацыі. «Мы спынялі штогод дзесяткі тысяч нелегальных мігрантаў, якія накіроўваліся ў Еўропу, на нашай мяжы. Мне дакладвалі, што пры іх знаходзіліся радыеактыўныя рэчывы, выбухоўка, наркотыкі, усё, што вывозіцца з Афганістана. Але ЕЗ працягвае нас крытыкаваць. Цяпер мы будзем прапускаць усіх. У нас няма грошай, і, калі еўрапейцы не будуць нам плаціць, мы не будзем ахоўваць межы. Так яны зразумеюць, што такое Беларусь», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках