28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не - смяротнаму пакаранню!» у Магілёве (Фота)

3

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання прайшла ў Магілёве.

Яе планавалася правесці напярэдадні Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання 10 кастрычніка.

Аднак валанцёры, якія распаўсюджвалі налепкі і постэры кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», былі затрыманыя.

У знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі іх сябры зладзілі акцыю крыху пазней і расклеілі ў людных месцах горада налепкі супраць смяротнага пакарання, нагадаўшы гараджанам пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі, піша ПЦ “Вясна”.

У Магілёве 8 кастрычніка, прыкладна ў 17-20, пасля званка «пільных» грамадзян, двое актывістаў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Магілёва. Пасля разгляду, які доўжыўся амаль пяць гадзін, на хлопцаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні на падставе ч. 2 артыкула 21.14 КаАП РБ «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў», а таксама пратакол аб канфіскацыі інфармацыйных матэрыялаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках