15 снежня 2024, Нядзеля, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты супраць кантрактнай сістэмы забаранілі па ўсёй краіне

14
Пікеты супраць кантрактнай сістэмы забаранілі па ўсёй краіне

Магілёўскі гарвыканкам забараніў правесці 7 кастрычніка, у сусветны Дзень барацьбы за годную працу, пікет насупраць будынка гарадской адміністрацыі.

Прычына забароны - абранае месца не падыходзіць для публічных акцый. Па словах арганізатара пікету, сябра прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксея Яўгенава, намеснік старшыні выканкама Мікалай Міхаленя напісаў, што такое месца - стадыён на вуліцы Чалюскінцаў абласнога цэнтра, перадае «Радыё Свабода».

«Зразумела, што на стадыёне нельга праводзіць пікет, таму што яго там ніхто не заўважыць. У пікеце насупраць гарвыканкама павінны былі прыняць удзел да 30 чалавек. Падчас акцыі мы збіраліся запатрабаваць ад урада адмяніць сістэму тэрміновых кантрактаў, якая супярэчыць міжнародным нормам, беларускай Канстытуцыі і працоўнаму заканадаўству, спыніць дыскрымінацыю ў працоўных адносінах, у тым ліку па прыналежнасці работнікаў да незалежных прафсаюзаў. Акрамя таго, збіраліся патрабаваць роўных магчымасцяў рэалізацыі права на працу, бяспечных умоў працы і годнай зарплаты. Цяпер даволі складаная сітуацыя на прадпрыемствах з зарплатамі і беспрацоўем, таму, зразумела, уладам не патрэбныя публічныя акцыі пратэсту, як наша, таму і адмаўляюць. Раней мы падавалі заяўкі на пікеты і на стадыён. Таксама адмаўлялі», - кажа Яўген.

Па словах актывіста, пікеты таксама забаранілі ў Менску, Гомелі, Віцебску і Брэсце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках