Васілю Уткіну пачалі сніцца кашмары пра БАТЭ
28- 23.10.2012, 12:42
Пра гэта вядомы каментатар напісаў у сваім Твітэры.
Прыкладна ў гадзіну ночы па менскім часе Уткін напісаў у свой мікраблог наступнае паведамленне: «О, госпадзі. Прысніўся кашмар... Пра сённяшні матч БАТЭ. Жах... Я пачынаю турбавацца... ».
У апошнія дні расейскія каментатары зноў узгадваюць яго словы пра барысаўскае БАТЭ і трэнера Віктара Ганчарэнку. Алею ў агонь падліў кліп беларускага гурта Switter Boys, у якім музыкі звяртаюцца да Уткіна, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Нагадаем, сёння на стадыёне «Дынама» барысаўскі БАТЭ згуляе з іспанскай «Валенсіяй».