24 красавiка 2024, Серада, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя калоніі хавае дату суда над Дашкевічам

3
Адміністрацыя калоніі хавае дату суда над Дашкевічам

У Мазырскай калоніі не пацвярджаюць звесткі аб правядзенні 30 кастрычніка выязнога пасяджэння Мазырскага суда, на якім будзе вырашацца, ці накіруюць Дашкевіча ў крытую турму.

29 кастрычніка ў Мазырскай калоніі не казалі канкрэтна, ці адбудзецца 30 кастрычніка выязны суд, спасылаючыся на тое, што суддзя напярэдадні захварэў.

«Не ведаю, нічога сказаць не магу», - адказаў супрацоўнік калоніі.

Нават калі не будзе дакладна вядома, што пасяджэнне не адбудзецца, нявеста Зміцера Дашкевіча Наста Палажанка з адвакатам збіраюцца заўтра ехаць у Мазырскую калонію, перадае «Радыё Свабода».

З 25 кастрычніка, калі адвакат апошні раз бачыла Зміцера Дашкевіча, лістоў або званкоў ад яго не было. Аб настроі Зміцера напярэдадні пасяджэння Наста кажа так:

«Безумоўна, ён злёгку напружаны з нагоды гэтага суда. Так як гэта не толькі новы этап, але і новыя ўмовы, новая турма, новая адміністрацыя. Не выключаны і нейкія новыя правакацыі. У Мазыры хоць і было складана, але мы ўжо як мінімум ведаем, ад каго і што можна чакаць. А тут новыя ўмовы, крытая турма строгага рэжыму. Але - паглядзім. Зміцер ужо дастаткова шмат прайшоў, перажыў. Перакананая, што ён справіцца і з гэтым».

У канцы жніўня лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч на судзе ў Глыбоцкай калоніі быў асуджаны яшчэ на год зняволення паводле абвінавачання ў непадпарадкаванні адміністрацыі. Адбываць новае пакаранне актывіста накіравалі ў Мазырскую калонію. Па словах Зміцера Дашкевіча, у Мазырскай калоніі ён адразу патрапіў пад ціск адміністрацыі, да таго ж яго абражалі і пасадзілі ў карцэр. Там актывіст у знак пратэсту абвясціў галадоўку, якую спыніў праз 10 дзён, калі яго перавялі ў памяшканне камернага тыпу. У пачатку кастрычніка Зміцеру Дашкевічу абвясцілі, што яго справу будзе разглядаць выязны суд, каб вызначыць, ці трэба яго пераводзіць з калоніі ў турму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках