24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Заява Макея - спроба адкупіцца ад выплаты пошлін

6
Раман Якаўлеўскі: Заява Макея - спроба адкупіцца ад выплаты пошлін

Прызнаннем незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ўлады могуць «пагасіць» пазыку за экспарт «растваральнікаў».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Тут і цяпер» заявіў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«Як вядома, ні адна з краін СНД не прызнала анэксіі двух грузінскіх тэрыторый - Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. З разлікам на пэўны рэзананс у свеце была зроблена нечаканая заява Аляксандра Лукашэнкі пасля апошніх парламенцкіх выбараў у Грузіі аб сваім намеры ўсяляк садзейнічаць вяртанню гэтай краіны ў СНД.

Але куды большы рэзананс можа выклікаць заява яго міністра замежных спраў Уладзіміра Макея аб магчымым прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Гэта заява гучыць дысанансам пазіцыі новага грузінскага ўрада аб тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі і немагчымасці нармалізацыі адносін з Масквой пры акупацыі расейскімі войскамі 20 адсоткаў грузінскай дзяржавы», - сказаў ён.

Раман Якаўлеўскі адзначыў, што макееўская заява прагучала на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі, якое прайшло 30 кастрычніка ў Менску.

«Можа быць такая заява міністра замежных спраў Беларусі звязана з чарговымі фінансавымі прэтэнзіямі Масквы да Менска на тэму «растваральнікаў», якія, як спадзяюцца даўжнікі, атрымаецца пагасіць шляхам прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі», - сказаў эксперт.

Нагадаем, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь у будучыні можа вярнуцца да перагляду сваёй пазіцыі аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Пры гэтым згадваюцца нацыянальныя інтарэсы, як аснова для магчымага прыняцця такога рашэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках