11 траўня 2024, Субота, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Расея выкарыстоўвае бездапаможнасць беларускіх улад

9
Віталь Рымашэўскі: Расея выкарыстоўвае бездапаможнасць беларускіх улад

Прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі яшчэ больш ізалюе Беларусь, лічыць палітык.

«Гэта чарговы крок па ізаляцыі Беларусі і здачы беларускага суверэнітэту Расеі. Калі ўлады думаюць гэтым шантажаваць Захад, то ў іх нічога не атрымаецца», - распавёў сайту charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, Расея выкарыстоўвае бездапаможнасць беларускіх улад:

«Безумоўна, гэта вынік эканамічнага і палітычнага ціску з боку РФ. Расея шантажуе беларускія ўлады, якія загнаныя ў кут сваёй эканамічнай, знешняй і ўнутранай палітыкай. Адказнасць за гэта цалкам ляжыць на беларускім баку. Расея выкарыстоўвае бездапаможнасць нашых улад і дрэнны стан эканомікі».

Прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пагоршыць адносіны з Грузіяй, Еўропай і ЗША, адзначыў Віталь Рымашэўскі:

«Трэба паглядзець, што будзе рабіць сённяшняя грузінская ўлада. Расея шукае сваіх стаўленікаў у Грузіі. І пасля апошніх выбараў трэба ўбачыць, якая будзе іх палітыка. Вядома, прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў любым выпадку дрэнна адаб'ецца і на адносінах з Грузіяй, і з Еўразвязам, і з ЗША.

Нагадаем, сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым заявіў, што Беларусь можа перагледзець пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках