1 траўня 2024, Серада, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне апрацавана 93% бюлетэняў: УДАР - у тройцы лідэраў

15
Ва Украіне апрацавана 93% бюлетэняў: УДАР - у тройцы лідэраў

Партыя Віталя Клічко адцясніла камуністаў на чацвёртае месца.

Па выніках апрацоўкі 93% пратаколаў на выбарах у Вярхоўную Раду Усеўкраінскае аб'яднанне «Свабода» набірае 10,01% галасоў па партыйных спісах, а Партыя рэгіёнаў - 30,99%.

У той жа час, паводле дадзеных апрацаваных пратаколаў, за Усеўкраінскае аб'яднанне «Батькіўшчына» прагаласавалі 24,84% выбаршчыкаў, за УДАР Віталя Клічко - 13,62% і за Камуністычную партыю Украіны - 13,56%.

Партыю «Украіна - Наперад!» падтрымалі 1,59% выбаршчыкаў, Нашу Украіну - 1,09%, а Радыкальную партыю - 1,08%.

Выбары ва Украіне прайшлі 28 кастрычніка. Апазіцыя заявіла аб масавых фальсіфікацыях падчас іх падрыхтоўкі і правядзення, піша «Корреспондент».

АБСЕ і Дзярждэпартамэнт ЗША назвалі ўкраінскія выбары «крокам назад» у параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках