5 траўня 2024, Нядзеля, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША раскрытыкаваў украінскія выбары

6
Дзярждэп ЗША раскрытыкаваў украінскія выбары

Выбары ў Вярхоўную Раду, якія прайшлі ў суботу, названы «крокам назад у параўнанні з папярэднімі прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі ва Украіне».

Выбары былі азмрочаныя выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу на карысць кіруючай партыі, умяшаннем у працу СМІ і прыгнётам апазіцыйных кандыдатаў, заявіў выконваючы абавязкі прадстаўніка Дзярждэпа Марк Тонар, перадае ВВС.

«Мы занепакоеныя абвінавачваннямі ў фальсіфікацыі падчас галасавання і падвядзення вынікаў, неадпаведнасцю паміж папярэднімі вынікамі Цэнтральнай выбарчай камісіі і раўналежнымі падлікамі, а таксама рашэннем Цэнтральнай выбарчай камісіі не абвяшчаць вынікі па ўчастках», - дадаў Тонар.

Па словах прадстаўніка Дзярждэпа, для Украіны мінулыя выбары не стануць чарговым крокам на шляху да таго, каб стаць «незалежнай, квітнеючай і дэмакратычнай» краінай.

Да цяперашняга часу ЦВК Украіны апрацаваў 86,78% бюлетэняў. Кіруючая Партыя рэгіёнаў па-ранейшаму лідзіруе, набіраючы 31,85% галасоў. На працягу сутак яе разрыў з апазіцыйнай партыяй «Бацькіўшчына» (24,20%) значна скараціўся.

У Раду таксама праходзяць Камуністычная партыя (13,89%), партыя «УДАР» баксёра Віталя Клічко (13,46%), а таксама партыя нацыяналістычнага толку «Свабода», якая набрала 9,60% галасоў.

Са станоўчай характарыстыкай выбараў на Украіне ў панядзелак выступіў кіраўнік расейскага ЦВК Уладзімір Чураў, які пахваліў калег за добрую арганізацыю галасавання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках