19 снежня 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба за адмену ЧС-2014 у Менску працягваецца

48
Барацьба за адмену ЧС-2014 у Менску працягваецца

Маладыя хрысціянскія дэмакраты Нарвегіі (KrFU) заклікаюць МФХ не праводзіць Чэмпіянат свету ў Менску.

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, якую прыводзіць сайт minsk2014.no (пераклад - charter97.org).

«Беларусь з'яўляецца грубым парушальнікам асноўных праў чалавека. У краіне адбываюцца жорсткія пераследы апазыцыі, і яна не падыходзіць для правядзення мерапрыемства такога маштабу. Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года будзе легітымізаваць рэжым, які па праву называюць апошняй дыктатурай Еўропы. Аляксандр Лукашэнка паспрабуе выкарыстаць гэту падзею для таго, каб атрымаць падтрымку насельніцтва», - гаворыцца ў заяве.

Маладыя хрысціянскія дэмакраты адзначаюць, што сітуацыя ў Беларусі пагоршылася за апошнія пару гадоў, і дыктатар будзе вымушаны рэагаваць на перанос чэмпіянату свету ў іншае месца. KrFU лічыць, што трэба шукаць кантакты з беларускім народам, але не з дыктатарам.

Раней за перанос ЧС-2014 з Менска выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і вядомыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Беларуская апазіцыя таксама патрабуе адмены рашэння МФХ аб правядзенні турніру з-за рэпрэсій і наяўнасці ў краіне палітвязняў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках