28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: «З-за рашэння МФХ рэпрэсіі супраць апазіцыі толькі ўзмоцняцца»

15
Аляксандр Атрошчанкаў: «З-за рашэння МФХ рэпрэсіі супраць апазіцыі толькі ўзмоцняцца»

Былы палітвязень, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў пракаментаваў рашэнне правесці ЧС па хакеі ў Менску.

«Рашэнне праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Менску вельмі хочацца назваць памылкай. Але на жаль, гэта не памылка, а свядомае рашэнне, якое, напэўна, прывядзе да ўзмацнення рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў і зачысткі незалежных СМІ напярэдадні чэмпіянату. Не думаю, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра нейкія неразуменні. Аўтарытэтныя палітыкі, журналісты, спартоўцы цалкам даходліва і аргументавана данеслі ўсе довады да хакейных функцыянераў. Хутчэй за ўсё гаворка тут ідзе пра пэўныя карупцыйныя схемы. Рашэнне правесці ЧС-2014 у Менску - чарговае сведчанне таго, наколькі разбэшчвае беларуская дыктатура асобных палітыкаў, чыноўнікаў і нават міжнародныя арганізацыі», - сказаў Аляксандр Атрошчанкаў сайту charter97.org.

Нагадаем, 18 мая кангрэс МФХ, негледзячы на заклікі праваабаронцаў і межнароднай грамадскасці, на паседжанні ў Хельсінкі зацвердзіў Менск месцам правядзення ЧС у 2014 годзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках